Пра што размаўлялі Лукашэнка і прэзідэнт Літвы Наўседа


23 красавіка адбылася тэлефонная размова кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседа. Размову ініцыяваў літоўскі бок, паведамляе БелТА.

Аляксандр Лукашэнка і Гітанас Наўседа па тэлефоне абмеркавалі пытанні двухбаковай супрацы і развіццё эканамічных стасункаў. Літоўскі бок закрануў пытанне павелічэння паставак тавараў і грузаў з выкарыстаннем інфраструктуры Клайпедскага порту. Прагучала і вострае пытанне ў двухбаковых стасунках – энергетычная бяспека.

Таксама кіраўнікі краінаў абмеркавалі тэму дыверсіфікацыі паставак нафты і газу. Бакі дамовіліся даручыць міністрам энергетыкі дзвюх краінаў прапрацаваць пытанні энергетычнай бяспекі.

Закраналася падчас размовы і пытанне перспектываў ініцыятывы «Усходняе партнёрства».

У пачатку красавіка прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа выказаў занепакоенасць з нагоды сітуацыі з каронавірусам у Беларусі, паколькі распаўсюд інфекцыі мог стаць некантраляваным. У адказ кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка адрэагаваў, што прэзідэнт Літвы павінен займацца «сваім вірусам».

СК belsat.eu

Стужка навінаў