Пра што Купала з Коласам размаўлялі пад гарэлку?


Якія тэмы абмяркоўвалі за чаркаю класікі беларускай літаратуры, распавядае малодшы сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч. «Тады гарэлка была 29 градусаў, так што можна было многа выпіць», – гаворыць ён.

Калі літаратары сустрэліся ўпершыню, яна «вельмі саромеліся, калі сустрэліся, язык адняўся ў аднаго, у другога». Пасля Купала захапіў з сабою гарэлкі ды пайшоў да Коласа ў госці. Дзякуючы таму, што апошняга папярэдзіла сястра, ён паспеў падрыхтавацца да прыёму госця.

«Ну тады гарэлка была 29 градусаў, так што можна было многа выпіць. Калі ўжо выпілі, тады развязаліся языкі, і яны цэлую ноч прагаварылі…» – узгадвае Міхась Міцкевіч. Што яны абмяркоўвалі, глядзіце ў фрагменце праграмы «Мова нанова» (відэа вышэй).

Наш суразмоўца быў тады маленькім хлопчыкам і на ўсё жыццё запомніў, што Купала заўсёды нешта яму прыносіў: цукеркі або печыва, а таксама падараваў два цудоўных, яшчэ дарэвалюцыйнага выдання, альбомаў пра жывёльны свет.

Паводле яго, беларускія класікі любілі гуляць у шахматы. Ён любіць узгадваць выпадак: прыйшоў настаўнік са школы са скаргаю, што сярэдні сын Коласа Юрка распавядае непрыстойныя песні. Сталі разбірацца, хто навучыў. Аказваецца, Янка Купала. Ён, як гуляў у шахматы, спяваў: «Дайте мне за рупь с полтиной девицу с огнем!».

Як літаратары лавілі рыбу, ратавалі купалаўскую бібліятэку і як Колас ратаваў маці Купалы ад высылкі ў Сібір, глядзіце ў поўным выданні праграмы «Мова нанова»:[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI2NDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzNjAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGRmtNUmdIRUtOLXclMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Праграма «Мова нанова» выходзіць на «Белсаце» па нядзелях а 18:30.

Глядзець іншыя выданні праграмы.

ІА, belsat.eu, ілюстрацыя на перадпраглядзе: nn.by

Стужка навінаў