Пра Расею і Кітай. У Лондане пачынаецца юбілейны саміт NATO


Юбілейны саміт NATO у Лондане. Фота: YVES HERMAN / Reuters / Forum

Прэзідэнты і кіраўнікі ўрадаў дзяржаваў – чальцоў NATO збіраюцца 3 снежня ў Лондане адсвяткаваць 70-ю гадавіну арганізацыі.

Лукашэнка дамаўляецца з NATO

4 снежня кіраўнікі краінаў NATO плануюць абмеркаваць бягучыя праблемы бяспекі і прыняць рашэнні адносна ўдасканалення дзейнасці альянсу, паведамілі ў арганізацыі.

Чакаецца, што яны пагодзяцца паляпшаць баявую гатовасць саюзных сілаў, прызнаюць космас у якасці аператыўнай вобласці сваёй дзейнасці і абновяць план барацьбы з тэрарызмам.

Кіраўнік NATO адказаў, як адрэагуе альянс на магчымую інкарпарацыю Беларусі

Таксама лідары дзяржаваў маюць правесці стратэгічную дыскусію пра Расею, будучыню кантролю над узбраеннямі ды пра ўздым Кітая. Чакаецца, што будзе абмеркаваны і падзел фінансавых абавязкаў у межах альянсу.

Правядзенне саміту ўскладняецца крытыкай сітуацыі ў NATO з боку прэзідэнтаў ЗША Доналда Трампа і Францыі Эманюэля Макрона, а таксама нязгодай Турцыі з планамі абароны краін Балтыі і Польшчы. Апроч таго, не ўсе краіны альянсу жадаюць павысіць свае выдаткі на абарону да 2 % ВУП.

ЗША пагадзіліся на ўступ Паўночнай Македоніі да NATO

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары