Пра густы не спрачаюцца. Як у Берасці распрадавалі тавары «Беллёгпраму»

Фотарэпартаж

Беларускія прадпрыемствы ўмеюць шыць недарагую і якасную вопратку з натуральных матэрыялаў. А вось над дызайнам можна яшчэ папрацаваць. У гэтым пераканаліся журналісты «Белсату» на выставе-распродажы тавараў айчыннай лёгкай прамысловасці.

Сярод тыповага беллёгпрамаўскага адзення можна адшукаць такія экзэмпляры, што нават не зразумела, хто і куды мог бы гэта насіць.

Прадаўцы называюць гэтае стварэнне басаножкамі. Прадукцыю лідскіх абутнікаў можна набыць за 19 рублёў.
Прымерыць на сябе багема-стыль можна было тут жа, за фіранкай.

Геаграфія вытворцаў шырокая – на выставе была прадстаўленая ўся Берасцейшчына, а таксама вытворцы з Салігорску, Бабруйску і нават Наваполацку.

Прадукцыя з лёну: сукенка, паліто і вятроўка коштам – ад 52 да 88 рублёў. Усё гэта шыюць у Наваполацку.
Прыемна здзіўляе і адсутнасць «ідэалагічнага складніка». Амаль не сустракаюцца чырвона-зялёныя колеры «вырві вока», якіх было багата на падобных распродажах яшчэ пару год таму.
Вытворца называе гэта вязанымі жакетамі. Чым ім не дагадзіў кардыган?

Зніжкі – ад 15 да 50%. Адзіны недахоп – плаціць можна было толькі наяўнымі. Апрануць дзіцё з ног да галавы ў такі любімы ў народзе камуфляж можна было за 30 рублёў, набыць жаночую начную кашулю – за 15 рублёў, столькі ж каштуе жаночы баваўняны халат.

Адправілі школьніцу набыць нешта сабе, але на ўсёй выставе спадабалася толькі адна цішотка ад гомельскай трыкатажнай фабрыкі «8 марта».

Вязаны жакет ад гарадзенскай фірмы «Катти-А» будзе ваш за 60 рублёў, у два разы танней – жаночая камізэлька ў стылі загадчыцы склада, зробленая ў Любані.

За 50 рублёў прадаваліся вырабленыя ў Менскім раёне валёнкі.
Рыхтуй валёнкі ўлетку! Хаця ў Берасці ў такім абутку рэдка каго сустрэнеш.

Алесь Ляўчук, Мілана Харытонава (фота), belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары