Пра Еўрапейскія гульні, што адбудуцца ў Менску, у Еўропе не так і шмат ведаюць


З 21 да 30 чэрвеня сёлета Беларусь прыме II Еўрапейскія гульні – міжнародныя комплексныя спартовыя спаборніцтвы сярод спартоўцаў Еўропы, якія праводзяцца раз у чатыры гады пад кіраўніцтвам еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў.

Падчас правядзення Гульняў чакаецца, што ў беларускую сталіцу прыедуць больш за 4 тысячы спартоўцаў, каля 2 тысячаў трэнераў і абслугоўваючага персаналу. Яны прадставяць афіцыйныя дэлегацыі з 50 еўрапейскіх Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў. На імпрэзе будуць працаваць каля 8 тысячаў валанцёраў.

Спаборніцтвы II Еўрапейскіх гульняў 2019 пройдуць на найбуйнейшых спартыўных збудаваннях Менска, у тым ліку на стадыёне «Дынама», «Менск-арэна», «Чыжоўка-Арэна».

I Еўрапейскія гульні прайшлі з 12 па 28 чэрвеня 2015 году ў сталіцы Азербайджана – Баку.

Больш 100 млн. долараў дзяржава выдаткавала на Еўрапейскія гульні ў Менску.Але чамусьці замежнікі пра іх ведаюць… нічога.

Publiée par «Белсат» sur Vendredi 8 mars 2019

Ці ведаюць пра Еўрапейскія гульні за межамі Беларусі, мы высвятлялі ў сталіцы Польшчы – Варшаве.

– Ці вы чулі што-небудзь пра такую спартовую імпрэзу – Еўрапейскія гульні?

– Так. Вы маеце на ўвазе нешта ў Глазга?

– Прабачце, мне прыкра, але, на жаль, не.

– А, гэта ў Грэцыі!

– Не, я нічога такога не чула.

Падобныя адказы прагучалі і ў Бруселі, сталіцы Бельгіі:

– Нічога не чуў пра гэтыя гульні,

– Я нічога не чуў пра гэтыя гульні, але я люблю Беларусь,

У сталіцы Украіны Кіеве:

– Еўрапейскія гульні? Без паняцця, а што гэта такое?

– Бог яго ведае. Я нават не скажу.

– Не паехаў бы, гэта таталітарная краіна.

– Там «бацька» Лукашэнка толькі бульбу вырошчвае.

Знакамітыя Еўрапейскія гульні, пра якія ніхто не ведае

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары