PR родам з КДБ? Чаму адныя мітынгі разганяюць, а іншыя – не?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGOWtrUDB5dG9HZmslMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]

Адзін мітынг праходзіць спакойна, пасля іншага – шквал затрыманняў. Ці сведчыць гэта пра тое, што арганізатары першага дамовіліся з КДБ? Уладзімір Мацкевіч гутарыць з палітолагам Андрэем Ягоравым. 

Вядоўца: Калі беларускія апазіцыйныя палітыкі робяць нейкую кампанію, вядома, што рэжым, спецслужбы, сілавыя структуры не будуць спрыяць ім у правядзенні гэтай кампаніі. Напэўна, можа паўстаць неабходнасць дамовіцца са спецслужбамі. Вось такі палітык пайшоў дамаўляцца. І мітынг, які ён праводзіць, праходзіць добра, ніхто не разганяе: ён дамовіўся. Другі палітык, які не мае такой магчымасці дамовіцца, пачынае рабіць тое самае, а яму не даюць. Яны не ў роўных умовах. А мы бачым толькі тое, што ў аднаго атрымалася, у іншага – не. А тое, за кошт чаго гэта атрымалася, мы, шараговыя грамадзяне, можам і не даведацца ніколі.

Андрэй Ягораў: У нашай сітуацыі, калі дзяржава імкнецца татальна кантраляваць палітычны працэс, навязваць сваю волю ды выкарыстоўваць палітычныя фігуры апазіцыйнага плану для маніпуляцыі агульнай свядомасцю і ўтрымання гэтай сістэмы, гэта стварае ілюзію таго, што ў нашай краіне можна праводзіць мітынгі. А вось іншы палітык, ён няправільна паводзіццца, і таму ў яго не атрымоўваецца. Такога плана рэчы трэба выводзіць у публічную прастору.

Працяг размовы глядзіце ў відэафрагменце з «Размовы дня».

Праграма «Размова дня» выходзіць на «Белсаце» штодня пасля вячэрняга выдання навінаў «Аб’ектыў» (21:00) апрача выходных.

Глядзець «Размову дня» цалкам.

І.А., belsat.eu

Стужка навінаў