Поспех «ГараШу»: стужка Андрэя Курэйчыка за першыя выходныя пракату сабрала ўтрая больш за свой бюджэт


Трагікамедыя вядомага беларускага рэжысёра пра менскі раён Шабаны з Аляксандрам Кулінковічам у адной з галоўных роляў прынесла ўжо крыху больш за 162 мільёны рублёў (з улікам паказу на фестывалі «Лістапад») пры бюджэце ў 51 млн.

Пра рэнтабельнасць фільму Андрэй Курэйчык напісаў у сваім «Facebook».

ПРЕСС-РЕЛИЗ О ПЕРВОМ УИК-ЭНДЕ ПРОКАТА ФИЛЬМА “ГАРАШ”. ОФИЦИАЛЬНО О НАШИХ СБОРАХ. «ГАРАШ» ТРИЖДЫ ВЕРНУЛ СВОЙ БЮДЖЕТ В П…

Posted by Андрей Курейчик on Monday, February 15, 2016

 

«Відавочна, што гэта значна менш, чым сабралі галівудскія блокбастары, але, прабачце, у нас па краіне было ўсяго каля 40 сеансаў, прычым у малых залах у асноўным… У іншых канкурэнтаў, у расейцаў па 100-300 сеансаў. Плюс амерыканцы, і расейцы вылучаюць шматмільённыя рэкламныя бюджэты, мы не ўклалі ў медыйную рэкламу ні капейкі…»

Тым не менш квіткі на сеансы раскупляліся на 70-100%, падкрэсліў ён.

Для параўнання Курэйчык прыводзіць прыклад нацыянальнага кінапраекту «Мы, браты» з афіцыйным бюджэтам 5 мільёнаў долараў, які гучна праваліўся. Пасля паказаў ва ўсіх кінатэатрах Беларусі ён сабраў 41 тысячу долараў. Каб фільм кампенсаваў затрачаныя на яго сродкі, яму трэба пратрымацца ў кінатэатрах амаль 40 гадоў.

Аўтары карціны ўпэўненыя, што «ГараШ» мог сабраць яшчэ большую суму, але фільм не пусцілі ў пракат у многіх абласных цэнтрах краіны. У многіх гарадах, дзе меліся адбыцца сеансы, скасоўваюцца загадзя абгавораныя творчыя сустрэчы, здымаюцца ці хаваюцца афішы. Аўтары карціны збіраюцца выставіць эканамічныя прэтэнзіі пракатчыкам, якія не выканалі сваіх абавязальніцтваў.

«ГараШ» распавядае пра жыццё аўтаслесараў у Менскім мікрараёне Шабаны, і даследуе менталітэт і жыццёвыя прынцыпы постсавецкай чалавека і грамадства.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў