Помнікі ў Курапатах размалявалі антысеміцкімі надпісамі


У Курапатах невядомыя размалявалі антысеміцкімі надпісамі ды зоркамі Давіда ўсталяваныя ва ўрочышчы помнікі. Пра гэта ў «Facebook’у» паведаміў лідар «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч.

СЯБРЫ УВАГА.Толькi што я йшоу на варту праз Курапаты, зауважыу вось гэты вандалiзм.

Publiée par Dzianis Urbanovič sur Samedi 23 mars 2019

«Толькі што я ішоў на варту [каля рэстарацыі «Поедем-поедим». – Заўв. belsat.eu] праз Курапаты, заўважыў вось гэты вандалізм», – распавёў актывіст.

Агулам былі распісаныя два помнікі.

Па словах Дзяніса Урбановіча, на месца здарэння выязджалі прадстаўнікі Следчага камітэту.

Лаву Клінтана разбуралі 20 разоў, але вандалаў ніколі не знайшлі

Раней на гэтым тыдні з’явілася інфармацыя пра тое, што ў Курапатах былі паваленыя 14 крыжоў. Перад гэтым невядомыя разбілі «лаву Клінтана» – манумент, усталяваны пасля наведвання ўрочышча прэзідэнтам ЗША Білам Клінтанам.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары