Польскія памежнікі не прапусцілі «Начных ваўкоў» у Еўразвяз


“Начныя ваўкі”

[/vc_column_text][vc_column_text]Другі год запар байкеры з пуцінскага клубу «Начныя ваўкі» прабіваліся ў Польшчу, але спроба зноў не мела поспеху.

Польскія памежнікі не прапусцілі на сваю тэрыторыю пяць байкаў і адну «воўчую» машыну, на якіх ехалі чатыры грамадзяніна Славакіі, два расейцы з нямецкімі пашпартамі і грамадзянка Расеі.

Лідар «Начных ваўкоў» Аляксандр Залдастанаў заявіў «Інтэрфаксу», што каля 100 матацыклістаў з ягонага клубу маюць намер перасекчы мяжу з Польшчай, нягледзячы на ​​адмову польскага боку. Але рэальная лічба байкераў якія спрабавалі прарвацца ў Еўропу аказалася амаль у дваццаць разоў меншай.

А 8 раніцы ў расейскім консульстве ў Берасце была запланавала прэс-канференцыя «Начных ваўкоў», але ў выніку без тлумачэння прычынаў журналістам паведамілі, што сустрэча перанесеная.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=31tYZT8btfE”][vc_column_text]

«Учора нашую калону спынілі на мяжы з Літвой на падставе таго, што там была чырвоная зорка, а калі б была геральдыка латышскага СС яны б магчыма нас прапусцілі. Як сказаў класік: «разруха не ў клазетах, а ў галовах». Разруха ў галовах гэтых людзей. Яны спрабуюць змяшаць герояў і антыгерояў, кажуць нам, што Савецкі Саюз ваяваў разам з Гітлерам (магчыма Аляксандр Залдастанаў мае на ўвазе пакт Молатава-Рыбентропа – заўв. belsat.eu). СССР ваяваў не з немцамі, а з фашызмам, які цяпер адрадзілі ва Украіне і нам, відаць, яшчэ прыйдзецца з ім пазмагацца», – заявіў лідар «Начных ваўкоў» Аляксандр Залдастанаў.

Гістарычная даведка: Сталінскі Савецкі Саюз 23 жніўня 1939 году падпісаў з Нямеччынай Дамову аб ненападзе («пакт Молатава–Рыбэнтропа»). Дамова азначала рэзкую пераарыентацыю ў вонкавай палітыцы СССР на збліжэнне з Нямеччынай.

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў