Польскі амбасадар завяршае сваю місію ў Беларусі


Фота: minsk.msz.gov.pl
Конрад Павлік і Аляксандр Лукашэнка

Пра гэта польскаму агенцтву PAP паведаміў кіраўнік прэс-службы Міністэрства замежных справаў Польшчы Артур Ломпарт (Artur Lompart).

Прадстаўнік дыпведамства дадаў, што рашэнне прыняў былы кіраўнік МЗС Вітольд Вашчыкоўскі па просьбе дыпламата.

Раней польскі партал reporters.pl, спасылаючыся на ўласныя крыніцы ў амбасадзе Польшчы ў Менску, паведаміў, што МЗС Польшчы вырашыла зняць з пасады Конрада Павліка і 23 студзеня ён мае вярнуцца на радзіму, а ананімная крыніца Belsat.eu блізкая да МЗС Польшчы, паведаміла, што дыпламат вырашыў завершыць місію «у звязку з асабістымі абставінамі».

Конрад Павлік выконваў абавязкі амбасадара Польшчы ў Беларусі апошнія два гады. Дыпламат быў прыхільнікам «мяккай палітыкі ў дачыненнях з Менскам».

9 студзеня кіраўніком МЗС Польшчы быў прызначаны Яцэк Чапутовіч. Раней гэтую пасаду займаў Вітольд Вашчыкоўскі.

ЮВ, belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары