Польскія манашкі ходзяць на трэнінгі па боксе і збіраюць грошы на рамонт дзіцячага прытулку


У «Facebook’у» днямі з’явіўся ролік, у якім манашкі энергічна адпрацоўваць прыёмы абароны, баксуюць, займаюцца кросфітам ды робяць фізічныя практыкаванні. Сёстры-капуцынкі збіраюць грошы на рамонт прытулку для сіротаў.

«Цяжка трэнуемся напярэдадні рамонту ў прытулку для сіротаў. Не можам зрабіць гэтага без вашай дапамогі. Кожная капейчына мае значэнне!, – падаецца ў апісанні да роліку. – Цягам дваццаці гадоў мы апякуемся дзіцячым домам у Сенніцы. Бывала па-рознаму, але заўсёды мы давалі рады. На жаль, цяпер будынак патрабуе комплекснай мадэрнізацыі ды адаптацыі да санітарных і супрацьпажарных патрабаванняў».

Сёстры абяцаюць памаліцца за кожнага, хто іх падтрымае.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў