Польскія карані цягнуць за мяжу. Карту паляка атрымлівае ўсё больш грамадзянаў Беларусі

За мінулыя пяць гадоў каля 70 тысячаў грамадзянаў Беларусі падавалі заяўкі на атрыманне карткі паляка. Спецыялісты з турызму кажуць, што колькасць цікаўных расце штогод. Апошняе пакаленне беларусаў з каранямі ў Заходняй Беларусі, стараецца не страціць магчымасць атрымаць дакумент аб прыналежнасці да Еўропы.