Польскія антытэрарысты захапілі беларуса, які 2 гады таму абрабаваў абменнік на $ 250 тыс


52-гадовага злодзея злавілі падчас антытэрарыстычнай аперацыі на аўтастрадзе А2 у Любускім ваяводстве.

«Вылазь ужо!», «Мордай у падлогу!», – крычалі супрацоўнікі польскага антытэрарыстычнага спецпадраздзялення на мужчыну ў чорным BMW.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=Cc5yxd22EkA&feature=youtu.be”][vc_column_text]Затрыманы разам з напарнікам здзейсніў напад на польскі абменнік 29 снежня 2013 года. Паводле польскіх праваахоўнікаў, злачынцы напужалі касірку і забралі з абменніка каля $ 250 тыс у золаце і розных валютах.

Нягледзячы на тое, што справу паспелі закрыць, паліцыя працягвала збіраць інфармацыю, – кажа адзін з удзельнікаў антытэрарыстычнай аперацыі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў