Польскі звяз гандболу: На матчы беларусаў больш не будзе гучаць «Кацюша»


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDdmlkZW8lMjB3aWR0aCUzRCUyMjYwMCUyMiUyMGNvbnRyb2xzJTNFJTBBJTIwJTIwJTNDc291cmNlJTIwc3JjJTNEJTIyaHR0cCUzQSUyRiUyRnZvZC5zcG9ydHMuY2RudmlkZW8ucnUlMkZjZG4lMkZiMTE4OTVmMC1kMzc2LTRkOWUtYWY5NC05NGZhNjQ1ZTdkOWIuNzIwcC5tcDQlMjIlMjB0eXBlJTNEJTIydmlkZW8lMkZtcDQlMjIlM0UlMEElMjAlMEElM0MlMkZ2aWRlbyUzRQ==[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Савецкая песня не будзе суправаджаць матчы беларускіх гандбалістаў, паабяцала прадстаўніца Польскага звязу гандболу. «Кацюшу» маглі ўключыць памылкова, але нікога пакрыўдзіць не хацелі.

Падчас апошняй гульні зборнай Беларусі па гандболе ў катавіцкай арэне «Сподэк» галы беларусаў суправаджаліся гукамі песні «Кацюша».

Гэтая песня больш бы адпавядала гульням расейцаў. Незвычайны музычны выбар адзначылі і каментатары Сяргей Новікаў ды Уладзіслаў Татур, якія агучвалі трансляцыю гульні на тэлеканале «Беларусь 5».

Чаму выбралі менавіта «Кацюшу» патлумачыла каардынатарка па арганізацыі і прамоцыі і па перадтурнірных падзеях Польскага гандбольнага звязу Магдалена Гаманд (Magdalena Hammond).

Магдалена Гаманд: Для кожнага матчу рыхтуецца музычнае афармленне. Тут аднолькава хочам забаўляць заўзятараў з Польшчы, так і тых, хто прыязджае з краінаў-удзельніц чэмпіянату Еўропы, а таксама саміх спартоўцаў. У сувязі з гэтым выбіраем не толькі творы, вядомыя ды любімыя з 1970-ых, 80-ых і 90-ых гадоў, а таксама і сучасныя песні, што гучаць на радыё. У той жа час, выбіраючы песні з краінаў, што бяруць удзел у чэмпіянаце, мы кансультуемся з камандамі і федэрацыямі. І так было ў выпадку з Беларуссю.

Калі гаварыць пра «Кацюшу», то тут проста магла здарыцца памылка, вядома, мы не хацелі кагосьці пакрыўдзіць. Вельмі дзякую за рэкамендацыі, будзем пераглядаць наш рэпертуар.

Belsat.eu: То бок «Кацюшы» на матчах беларускіх гандбалістаў цяпер не пачуем?

Магдалена Гаманд: Не будзе гучаць, не. Беларуская каманда цяпер прыехала ў Кракаў, тут крыху іншая атмасфера, іншы дыджэй. Стараемся, каб рэпертуар быў стандартны, наколькі магчыма – падобны. Бо і заўзятары пераважна падобнага веку, таму музыку на арэне стараемся ўніфікаваць. Але пры гэтым мы даём далікатнае поле манеўру для кожнай каманды дыджэяў.

Наступны матч нашая гандбольная зборная праводзіць сёння – супраць Францыі. Пачатак а 20:15.

Зміцер Кустоўскі, belsat.eu

Стужка навінаў