Польскі ўласнік «Ідэя Банку» збіраецца яго прадаць


Польскі холдынг Getin Holding, які з’яўляецца ўласнікам беларускага «Ідэя Банку», абвесціў пра намер прадаць гэты актыў. Інфармацыя размешчана на сайце холдынгу.

Холдынг абвесціў пра пачатак дзейнасці, накіраванай на продаж банку. Getin Holding ужо атрымаў дзве прапановы наконт куплі акцыяў «Ідэя Банку». Ад каго яны паступілі – не ўдакладняецца.

Getin Holding валодае 99,9% акцыяў «Ідэя Банку». Асноўны бенефіцыяр холдынгу – польскі бізнесовец Лешэк Чарнецкі.

Паводле TUT.by, упершыню інфармацыя пра тое, што Getin Holding разглядае магчымасць продажу беларускага банку, з’явілася год таму. Але яна не знайшла афіцыйнага пацверджання. Разам з тым у 2019 годзе стала вядома, што польскі фінансавы холдынг прадае свае актывы ў Расеі і Украіне.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў