Пасля з’яўлення інфармацыі ў медыях уладальнік перадумаў.
«Кожны грамадзянін Украіны будзе паддадзены кантролю пасля таго, як адыдзе ад касы», – гаворыцца па-польску і па-украінску на шыльдзе, якая з’явілася ў краме «Bimex» у горадзе Барлінэк у заходнепаморскім ваяводстве.
Цэнтр маніторынгу расізму і ксенафобіі паінфармаваў пра сітуацыю пракуратуру, амбудсмэна грамадзянскіх правоў і ўкраінскую амбасаду ў Польшчы.
«Прыкладем усе намаганні, каб асобы, адказныя за змяшчэнне шыльды, а таксама асобы, якія здзяйснялі змешчаныя на ёй пагрозы, панеслі крымінальнае пакаранне», – падае Цэнтр на афіцыйнай старонцы ў «Фэйсбуку».
Праз дзве гадзіны пасля з’яўлення інфармацыі ў медыях уладальнік вырашыў зняць шыльду.
Горад Барлінэк вядомы з вытворчасці паркету. Адзін з заводаў аднайменнай фірмы знаходзіцца ўва ўкраінскай Вінніцы.
ДД