На 200-кіламетровым участку паміж Калінінградам і Польшчай паўстаюць 6 аглядальных вежаў. Яны прызначаны для кругласутачнага назірання за мяжой, паведамляе TVN24 са спасылкай на супрацоўнікаў памежнага аддзелу вармінска-мазурскага ваяводства.
Запусціць праект плануюць у чэрвені бягучага года, цяпер ідзе тэставанне абсталявання.
Агульны кошт будаўніцтва аб’екты вышынёй ад 35 да 50 метраў – больш 14 мільёнаў долараў, з якіх 75 % фінансуецца са сродкаў ЕЗ.
200-кіламетровая польска-расейская мяжа, якую штогод перасякаюць каля 6,5 мільёнаў асобаў, праходзіць уздоўж ваяводства Варміі і Мазур.
ДР, belsat.eu