Польшча збудуе плот на мяжы з Беларуссю


Польшча збудуе ўздоўж усходняй мяжы вялікі плот даўжынёй больш за тысячу кіламетраў. На яго пабудову плануюць выдаткаваць 300 мільёнаў злотых (каля 88 мільёнаў долараў).

«Закон ужо падрыхтаваны. Плануем, што ў верасні пачнем будаваць», – паведаміў Radio ZET Кшыштаф Юргель, міністр сельскай гаспадаркі Польшчы.

Пабудова плоту не звязаная з нелегальнай міграцыяй, а накіраваная на барацьбу з Афрыканскай чумой свінняў. Еўразвяз абяцаў дапамагчы з фінансаваннем, але калі яны адмовяцца, то кошт будовы цалкам будзе пакрыты з бюджэту Польшчы.

Плот будзе размешчаны ўздоўж межаў з Калінінградскай вобласцю, Украінай і Беларуссю. Як зазначаюць польскія чыноўнікі, менавіта з гэтых краінаў хворыя жывёлы занеслі ў Польшчу Афрыканскую чуму свінняў. На дадзены момант зарэгістравана каля 700 выпадкаў захворванняў жывёлаў.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары