Польшча ўвядзе санітарны кантроль на мяжы з Нямеччынай і Чэхіяй


Урад Польшчы вырашыў увесці санітарны кантроль, каб перадухіліць далейшы распаўсюд каронавіруса, заявіў прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі.

Праверкі на мяжы з Нямеччынай пачнуцца ўжо сёння, 9 сакавіка. Польшча стане першай краінай у Еўропе, якая вырашыла ўвесці памежны санітарны кантроль праз небяспеку распаўсюду «кітайскага віруса».

Санітарны кантроль будзе ажыццяўляцца галоўным чынам у цягніках і аўтобусах. На польска-нямецкай мяжы будуць дзейнічаць чатыры пункты кантролю і яшчэ адзін на мяжы з Чэхіяй.

Паводле польскага прэмʼера, паўнавартасная інфраструктура кантрольных пунктаў паўстане цягам 2-3 дзён.

На кожным пункце санітарнага кантролю мае дзяжурыць хуткая дапамога, каб у выпадку неабходнасці можна было даставіць патэнцыйнага хворага на каронавірус у шпіталь.

Hавiны
У Польшчы – 16 заражаных каронавірусам. І чакаюць росту новых выпадкаў
2020.03.09 13:49

10 сакавіка Польшча ўвядзе санітарны кантроль на мяжы з Беларуссю, Украінай і Расеяй.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў