Польшча – у чвэрцьфінале «Еўра-2016»


«Еўра-2016»: Польшча аказалася мацнейшаю за Швайцарыю ў серыі пенальці.

Лік у сённяшняй сустрэчы адкрыў Якуб Блашчыкоўскі, калі на 39-ай хвіліне пасля ўдалай контратакі і дакладнага пасу Каміля Грасіцкага распячатаў браму швейцарцаў.

Матс Хумельс, калега Блашчыкоўскага ў Бундэслізе, адразу павіншаваў аднаклубніка ў «Тўітары».[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDYmxvY2txdW90ZSUyMGNsYXNzJTNEJTIydHdpdHRlci10d2VldCUyMiUyMGRhdGEtbGFuZyUzRCUyMnJ1JTIyJTNFJTNDcCUyMGxhbmclM0QlMjJkZSUyMiUyMGRpciUzRCUyMmx0ciUyMiUzRUwlQzMlQTR1ZnQlMjBiZWklMjBkaXIlMjBKYWt1YiUyMCUzQ2ElMjBocmVmJTNEJTIyaHR0cHMlM0ElMkYlMkZ0d2l0dGVyLmNvbSUyRmhhc2h0YWclMkZ3YXpuaWFrJTNGc3JjJTNEaGFzaCUyMiUzRSUyM3dhem5pYWslM0MlMkZhJTNFJTIwJTNDYSUyMGhyZWYlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnQuY28lMkZzTk4yNlk1aWd5JTIyJTNFcGljLnR3aXR0ZXIuY29tJTJGc05OMjZZNWlneSUzQyUyRmElM0UlM0MlMkZwJTNFJTI2bWRhc2glM0IlMjBNYXRzJTIwSHVtbWVscyUyMCUyOCU0MG1hdHNodW1tZWxzJTI5JTIwJTNDYSUyMGhyZWYlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnR3aXR0ZXIuY29tJTJGbWF0c2h1bW1lbHMlMkZzdGF0dXMlMkY3NDY3MDIxNTA4MDY0NDE5ODQlMjIlM0UyNSUyMCVEMCVCOCVEMSU4RSVEMCVCRCVEMSU4RiUyMDIwMTYlMjAlRDAlQjMuJTNDJTJGYSUzRSUzQyUyRmJsb2NrcXVvdGUlM0UlMEElM0NzY3JpcHQlMjBhc3luYyUyMHNyYyUzRCUyMiUyRiUyRnBsYXRmb3JtLnR3aXR0ZXIuY29tJTJGd2lkZ2V0cy5qcyUyMiUyMGNoYXJzZXQlM0QlMjJ1dGYtOCUyMiUzRSUzQyUyRnNjcmlwdCUzRQ==[/vc_raw_html][vc_column_text]У другой палове швейцарцы прыціснулі палякаў, валодаючы мячом 60 % часу. На 88-ай хвіліне Джэрдан Шакіры зраўняў лік, забіўшы найпрыгажэйшы гол турніру – у кідку праз сябе, «нажніцамі». Брамнік Лукаш Фабіяньскі не меў аніякіх шанцаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”218792″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]У дадатковы час каманды не забілі, справа дайшла да пенальці, у якіх мацнейшымі аказаліся палякі. Футбалісты Польшчы рэалізавалі ўсе спробы, у швейцарцаў міма прабіў толькі Граніт Джака.

Да сённяшняга матчу каманда нашых заходніх суседзяў на «Еўра-2016» не прапускала.

У чвэрцьфінале Польшча сустрэнецца з лепшай камандаю матчу Харватыя – Партугалія, які распачнецца сёння а 22-ой паводле менскага часу.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў