Польшча скасавала плату за візы для беларускіх дзяцей і моладзі


Польшча, не чакаючы ўступлення ў моц пагаднення паміж Беларуссю і Еўразвязам аб спрашчэнні візавага рэжыму, скасавала плату за шэнгенскія візы для маладых беларусаў.

З 29 лютага ад абавязку аплаты за прыём і разгляд візавых анкетаў на атрыманне шэнгенскіх візаў у польскіх консульскіх установах на тэрыторыі Беларусі вызваляюцца дзеці ў веку ад 6 да 18 гадоў і моладзь да 25 гадоў, якая ўдзельнічае ў семінарах, канферэнцыях, спартовых, культурных або адукацыйных імпрэзах, арганізаваных некамерцыйнымі арганізацыямі.

Інфаграфіка
Колькі каштуе «шэнген» па-за межамі Беларусі?
2020.01.09 17:23

Нулявая тарыфная стаўка консульскага збору будзе дзейнічаць да 31 снежня 2020 году. Заяўнікі не вызваляюцца ад абавязку аплаты ў выпадку паўторнага прыёму і разгляду візавых анкетаў на атрыманне шэнгенскіх або нацыянальных візаў.

Як адзначыў у каментары belsat.eu дарадца амбасадара Польшчы ў Менску Аркадыюш Клембек, тэрмін выдаваемай візы пакінуты на рашэнне консула.

Бацькі, якія раней атрымалі візу ў кансулаце іншай краіны ЕЗ, калі яны хочуць выехаць з дзецьмі ў Польшчу, таксама могуць звяртацца па візу для дзяцей у польскія дыппрадстаўніцтвы ў Беларусі, адзначыў суразмоўца.

Hавiны
Візы будуць па € 35. Беларусь і ЕЗ падпісалі пагадненне
2020.01.08 14:08
  • З 2 лютага 2020 года шэнгенская візы жыхарам краінаў, якія не падпісалі з Еўразвязам пагадненне пра спрашчэнне візавага рэжыму, давядзецца заплаціць не € 60, а € 80.
  • Таму цяпер беларусам за атрыманне шэнгенскай візы трэба плаціць € 80, дзецям у веку 6-12 гадоў – € 40.
  • 8 студзеня Беларусь і Еўрапейскі Звяз падпісалі дамову пра спрашчэнне візавага рэжыму і рэадмісію, але ўступіць у моц яна не раней за чэрвень 2020 года.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў