Польшча перадала Ігара Мазура Украіне


Ігар Мазур. Фота з «Фэйсбуку»

Польскі бок перадаў працаўніка ўкраінскага омбудсмана і намесніка кіраўніка УНА-УНСО Ігара Мазура генеральнаму консулу Украіны ў Любліне, паведаміла ўпаўнаважаная Вярхоўнай Рады ў правах чалавека Людміла Дзянісава.

«Кожны, хто займаецца пытаннямі вызвалення і вяртання на радзіму нашага грамадзяніна, прыкладае ўсе намаганні, каб ён не стаў закладнікам палітычнай помсты Расейскай Федэрацыі», – напісала Дзянісава.

Падчас чакання і разгляду запыту па экстрадыцыі Ігар Мазур будзе жыць на тэрыторыі кансулату.

Ігара Мазур – працаўнік апарату ўпаўнаважанага Вярхоўнай Рады па правах чалавека, намеснік кіраўніка УНА-УНСО, ветэран баявых дзеянняў у АТО, актыўны ўдзельнік Еўрамайдану. 9 лістапада яго затрымалі ў Польшчы па запыце Расеі ў Інтэрпол. Мазуру пагражала дэпартацыя.

Пасля гэтага МУС Украіны звярнулася да генсека Інтэрполу з заявай аб тым, што Расея выкарыстоўвае арганізацыю для палітычнага пераследу ўкраінцаў.

Віце-спікер польскага Сейма Малгажата Гасеўска паведаміла, што затрыманне Ігара Мазура звязанае выключна з тэхнічным выкананнем Польшчай міжнародных дамоваў, а выдаваць украінца ў Расею ніхто не збіраецца.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў