Польшча пакарае грамадзянаў, якія ваююць на баку сепаратыстаў


Пракуратура Бельска-Бялай распачала крымінальную справу ў дачыненні 29-гадовага актывіста арганізацыі «Лагер вялікай Польшчы», які ваюе на Данбасе ў шэрагах тэрарыстаў.

Мужчыну вылічыла Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы, які ў інтернеце хваліўся, што «не будзе сядзець перад

кампутарам, калі Захад атакуе блізкую для яго краіну».

Грамадзянам Польшчы забаронена служыць у войску іншай краіны. За парушэнне закону прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам ад 3 месяцаў да 5 гадоў.

Пад падазрэннем у спецслужбаў Польшчы яшчэ дзве асобы, якія ваююць на баку сепаратыстаў. Неўзабаве іх дадзеныя будуць перададзены ў пракуратуру ў Катавіцах і Шчэціне, паведамляе «TVP.INFO».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў