Польшча пачынае будаваць газаправод «Baltic Pipe», каб цалкам ліквідаваць залежнасць ад расейскага газу


У Польшчы распачынаецца будаўніцтва газаправоду «Baltic Pipe». Гэта будзе важны крок на шляху да поўнай дыверсіфікацыі паставак газу, заявіў прэзідэнт Польшчы.

4 траўня прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда паведаміў, што будаўніцтва «Baltic Pipe» пачнецца ў бліжэйшыя дні.

«Калі мы гаворым пра поўную дыверсіфікацыю паставак газу ў Польшчу, калі мы гаворым пра поўную незалежнасць Польшчы як атрымальніка газу ад Расеі, гэта будзе [будаўніцтва газаправоду «Baltic Pipe»] вялізны крок на шляху да гэтай незалежнасці», – заявіў Анджэй Дуда.

Газаправод «Baltic Pipe» злучыць газавыя сеткі Нарвегіі, Даніі і Польшчы. На гэты праект Польшча выдаткуе € 280 млн.

30 красавіка польскі аператар «Gaz-System» падпісаў кантракт на будову «Baltic Pipe» з італьянскай фірмай «Saipem Limited».

Плануецца, што газаправод будзе ўведзены ў эксплуатацыю 1 кастрычніка 2022 года.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў