«Польшча не збіраецца парушаць тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі»


ЗАЯВА КІРАЎНІКА КАБІНЕТУ ПРЭЗІДЭНТА ПОЛЬШЧЫ КШЫШТАФА ШЧЭРСКАГА

«Польшча – гэта дзяржава, якая паслядоўна выступае за вяршэнства міжнароднага права ў адносінах паміж дзяржавамі на міжнароднай арэне. Мы лічым, што прытрымліванне міжнароднага права – аснова міру ўва ўсім свеце. Падмуркам гэтага права застаецца прынцып суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаваў. Польшча абараняе гэты прынцып на форуме ААН і рэалізуе яго ў сваёй замежнай палітыцы, засцерагаючы краіны нашага рэгіёну ад імперыялізму і агрэсіі, якія парушаюць гэтыя прынцыпы. Таму сумна і дзіўна чуць, як прапаганда ўладаў Беларусі кажа пра тое, што Польшча мае намер парушыць тэрытарыяльную цэласнасць гэтай дзяржавы. Польшча не мела і не мае такіх намераў. Наадварот, як абвешчана ў пазіцыі прэзідэнтаў Вышэградскай групы, мы заклікаем усе дзяржавы не парушаць суверэнітэту Беларусі ў якой-кольвек форме».

Hавiны
У НАТО і АДКБ пракаментавалі заявы Лукашэнкі
2020.08.16 22:15

У суботу падчас праўладнага мітынгу ў Горадні Аляксандр Лукашэнка заявіў:

«На заходняй мяжы неспакойна, бразгае зброя. Адбываецца ўмяшанне ва ўнутраныя справы нашай суверэннай краіны. […] Ёсць тыя, хто хоча адрэзаць кавалак гэтай зямлі (беларускай. – заўв. рэд.), асабліва заходняй».

Ён таксама казаў, што «хтосьці нават пацірае рукі і ўзгадвае аб усходніх рубяжах, дзе ўсё беларускае было забаронена і абпальвалася гарачым жалезам».

Фотарэпартаж
Мітынг у падтрыманне дзейнай улады сабраў у Горадні каля трох тысячаў чалавек. ФОТАРЭПАРТАЖ
2020.08.22 17:56

У Беларусі ўжо два тыдні праходзяць пратэсты нязгодных з афіцыйнымі вынікамі выбараў і страйкі працаўнікоў шэрагу арганізацыяў.

19 жніўня Рада Еўропы адназначна асудзіла хаду выбараў у Беларусі, заявіўшы, што «выбары павінныя прайсці паўторна, бо тыя нельга прызнаць сумленнымі, свабоднымі і дэмакратычнымі».

Hавiны
Прэм’ер-міністр Польшчы: «Мы хочам, каб працэс дэмакратызацыі Беларусі быў у руках беларускага народа»
2020.08.19 23:29

Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі тады дадаў, што Рада Еўропы згодная з тым, што нельга дапускаць ніякага знешняга ўмяшання ў Беларусь.

ЮЦ, Belsat.eu

Стужка навінаў