У польскім Сейме абяцаюць не дэпартаваць у Расею намесніка старшыні УНА-УНСО


Віце-спікер польскага Сейма Малгажата Гасеўска паведаміла на сваёй старонцы ў «Facebook», што затрыманне аднаго з лідараў арганізацыі Украінская нацыянальная асамблея – Украінская нацыяналістычная самаабарона (УНА-УНСО) Ігара Мазура звязана выключна з тэхнічным выкананнем Польшчай міжнародных пагадненняў. Але выдаваць украінца ў Расею ніхто не збіраецца.

«Адважны грамадскі актывіст і ветэран вайны на Данбасе, Грузіі і Чачэніі стаў ахвярай дзеянняў усходніх суседзяў. Ён быў занесены расейскімі службамі ў рэестр затрыманняў Інтэрполу. Гэта – наглядны прыклад выкарыстання Крамлём інстытутаў міжнароднага права для палітычнай помсты. Мы не можам паддацца на правакацыю. Мы не можам быць акторамі расейскага сцэнару. Польшча зрабіла тое, што павінна была зрабіць. Яна затрымала чалавека, які фігуруе ў рэестры. Але – для ўдакладнення сітуацыі.

Мы ўжо шмат чаго ведаем. І я вас запэўніваю, што дарога ў Расею не адкрытая. Польскія ўлады і суды будуць старанна расследаваць гэтую справу, і я, са свайго боку, дапамагаю і гарантую невінаватасць Ігара Мазура паводле расейскіх абвінавачванняў», – падкрэсліла дэпутатка.

Hавiны
Польшча можа дэпартаваць у Расею намесніка старшыні УНА-УНСО
2019.11.09 19:24

Ігара Мазура затрымалі на памежным пункце пропуску ў вёсцы Дарагуск па запыце РФ. Міністр унутраных справаў Украіны Арсен Авакаў заявіў, што Расея ў чарговы раз выкарыстала інструменты Інтэрполу для палітычнага пераследу ўкраінцаў. Паводле інфармацыі Авакава, Масква вінаваціць Мазура ў тым, што ў 1994-2000 гадах ён ваяваў на баку чачэнскіх сепаратыстаў супраць расейскай арміі.

Ігар Мазур – актыўны ўдзельнік Еўрамайдану, у 2014-2015 гадах ваяваў на Данбасе ў складзе Узброеных сілаў Украіны.

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў