Польшча мяняе правілы афармлення «TaxFree». Што зменіцца ад 1 чэрвеня?


Каб прэтэндаваць на вяртанне ПДВ па сістэме «TaxFree» пасля пакупак у Польшчы неабходна будзе набыць тавару на 300 злотых (68 еўраў).

З 1 чэрвеня ў адпаведнасці з распараджэннем польскага міністэрства фінансаў, каб вярнуць ПДВ трэба набыць тавару на суму не менш за 300 злотых. Гэта сума мае быць указаная ў дакуменце «TaxFree», які выдае гандляр. Да фактуры мае быць прымацаваны фіскальны касавы чэк.

Таксама мяняюцца правілы вывазу тавару. Цяпер у выпадку, калі з тэрыторыі ЕЗ вывозіцца толькі частка тавараў заяўленых у дакументах «TaxFree», то пра гэта ў абавязковым парадку неабходна папярэдзіць працаўніка мытні. Пацверджанне вывазу будзе дадзена толькі адносна тых тавараў, якія рэальна знаходзяцца ў багажы, які перасякае мяжу.

Нагадаем, што 14 красавіка 2016 года ў Беларусі пачалі дзейнічаць новыя мытныя правілы, згодна з імі, калі вы ездзіце за мяжу часцей, чымся раз на тры месяцы, то ў Беларусь можна ўвесці тавару на суму не больш за 300 еўра і вагою не болей за 20 кілаграмаў. У адваротным выпадку вам давядзецца заплаціць мыту. Калі вы ездзіце за мяжу радзей, чымся раз у тры месяцы, то па-ранейшаму можаце везці тавар на суму да 1500 еўра вагой да 50 кілаграмаў.

СА, belsat.eu

Стужка навінаў