Польшча можа выслаць расейскіх дыпламатаў


Польшча ў знак салідарнасці з Вялікай Брытаніяй можа выслаць расейскіх дыпламатаў. Таксама разглядаецца варыянт прымянення іншых відаў санкцыяў.

Такія крокі з’яўляюцца адказам на справу з атручваннем былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля. Учора прэм’ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі меў размову з Тэрэзай Мэй. Сёння прэм’ер-міністр мае спатканне з Ангелай Меркель у Варшаве, дзе сярод іншага будзе абмяркоўвацца гэтая справа.

Таксама сёння адбудзецца паседжанне Рады замежных справаў Еўразвязу, рашэнні якой могуць сур’ёзна паўплываць на сітуацыю.

«Мы будзем цвёрда дамагацца сумесных дзеянняў так, каб яна былі адчувальныя для Расеі», – для Gazeta Prawna паведаміла адна з крыніцаў у польскім урадзе.

Польшча не выключае самастойнага прымянення санкцыяў у дачыненні да Расеі.

Чытайце таксама:

ГА, belsat.eu Фота premier.gov.pl

Стужка навінаў