Польшча купіла «Даму з гарнастаем» да Вінчы


Калекцыя твораў мастацтваў, перліна ў якой – знакамітая «Дама з гарнастаем», каштавала 100 млн еўраў. Гэта збор старажытнага заможнага роду Чартарыйскіх гербу «Пагоня», які меў вялікі ўплыў у палітычным жыцці Рэчы Паспалітай у XVIII стагоддзі.

Урачыстая цырымонія падпісання дамовы адбылася ў чацвер у Каралеўскім замку ў Варшаве. Дамова датычыць цэлай калекцыі – у тым ліку 86 тысячаў музейных і 250 тысячаў бібліятэчных абʼектаў. Гэтыя набыткі будуць перададзеныя Нацыянальнаму музею Польшчы ў Кракаве.  “Даму з гарнастаем” можна пабачыць у кракаўскім музі і цяпер – карціна захоўваецца. Таксама Польшчы пераходзяць правы на страчаныя падчас ІІ Сусветнай вайны творы з калекцыі Чартарыйскіх.

Польскія медыі называюць здзелку гістарычнай, да таго ж мяркуецца, што рэальны кошт калекцыі значна вышэйшы. Акрамя «Дамы з гарнастаем» Леанарда да Вінчы, у зборы ёсць некалькі іншых асабліва цэнных экспанатаў: графікі Рэмбранта, працы Рэнуара ды шэраг гістарычных каштоўнасцяў, звязаных з гісторыя Польшчы.

«Дама з гарнастаем», на думку даследчыкаў, гэта партрэт Чычыліі Галерані – палюбоўніцы Ладавіка Сфорца па мянушцы Іль Мора, герцага міланскага, што знаходзіць пацверджанне ў складанай сімволіцы карціны. Разам з «Монай Лізай», «Партрэт Джынеўры дэ Бенчы» і «Цудоўнай Фераньерай» палатно належыць да ліку чатырох жаночых партрэтаў пэндзля Леанарда.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў