Польшча адзначае Нацыянальнае свята незалежнасці


Польшча 11 лістапада адзначае 101-ю гадавіну аднаўлення незалежнасці. Афіцыйная назва гэтага дня – Нацыянальнае свята незалежнасці Польшчы.

Традыцыйна ў гэты дзень адбываюцца шматлікія ўрачыстыя імпрэзы і акцыі. Раніцай прэзідэнт Анджэй Дуда ўсклаў кветкі да помніку Юзафу Пілсудскаму і іншым выбітным палякам, што ўдзельнічалі ў аднаўленні незалежнасці.

Свята незалежнасці ў Вроцлаве.
Фота: Z-studio Krzysztof Zatycki / Forum
Свята незалежнасці ў Вроцлаве.
Фота: Z-studio Krzysztof Zatycki / Forum
Святочны марафон у Варшаве.
Фота: Tomasz Jedrzejowski / Forum

У Варшаве сёння адбыўся марафон за незалежнасць. Цяпер у польскай сталіцы праходзіць «Марш незалежнасці».

 

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Анджэя Дуду са святам незалежнасці і заявіў, што Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні сувязяў з Польшчай па пытаннях рэгіянальнай і міжнароднай бяспецы.

Нацыянальнае свята незалежнасці – дзяржаўнае свята ў Польшчы, якое адзначаецца ў памяць аб вяртанні незалежнасці краіны ў 1918 годзе. 11 лістапада 1918 года кайзераўская Германія капітулявала ў Першай сусветнай вайне, у Польшчы было сфармаванае першы дэмакратычны ўрад, а Юзаф Пілсудскі стаў першым кіраўніком польскай дзяржавы.

Упершыню 11 лістапада стала дзяржаўным святам у Польшчы ў 1937 годзе, але пасля Другой сусветнай вайны камуністычныя ўлады скасавалі гэтае свята. Яно было адноўлена ў 1989 годзе ў перыяд разбурэння камуністычнай сістэмы.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў