Выкрадзенаму ФСБ Паўлу Грыбу стала дрэнна ў зале суда


Украінцу Паўлу Грыбу, якога расейскі суд абвінавачвае ў схіленні да тэрарызму, стала дрэнна падчас пасяджэння суду. Пра гэта паведамляе «Новая газета».

У сувязі з гэтым Паўночна-Каўказскі акруговы вайсковы суд адклаў допыт асноўнай сведкі па справе Таццяны Яршовай.

Як адзначае выданне, малады чалавек скардзіўся на моцны боль у жываце і млоснасць ўжо некалькі дзён.

«Я яшчэ ў СІЗА казаў, што мне дрэнна. Там выдалі жменю таблетак і адправілі ў суд», – распавёў 19-гадовы Павел Грыб. – Жывот па-ранейшаму баліць, не магу ў такім стане усё нармальна ўспрымаць».

Адвакат ўкраінца Марына Дубровіна хадайнічала аб пераносе пасяджэння ў сувязі з дрэнным самаадчуваннем юнака, але суддзя яе просьбу не задаволіў. У выніку ў суд выклікалі хуткую дапамогу. Пасля агляду Грыба фельчар заключыла, што ў яго можа быць інфекцыйнае захворванне, востры энтэракаліт, ці абвастрэнне язвавай хваробы, хранічнай формай якой пакутуе малады чалавек.

«У Грыба тэмпература, гэта кажа аб запаленчым працэсе. Ці можна яго лячыць амбулаторна ва ўмовах следчага ізалятара або спатрэбіцца шпіталізацыя ў стацыянар, будзе зразумела з вынікаў абследавання», – патлумачыла фельчар.

Допыт Таццяны Яршовай планавалі правесці па відэасувязі. Дзяўчына знаходзілася ў Сочынскім гарнізонным судзе.

Новости
Самый молодой заложник Кремля в тяжелом состоянии в российской тюрьме
2018.07.04 15:00

Паўла Грыба абвінавачваюць у намеры падарваць самаробнае выбуховае прыстасаванне ў сочынскай школе, дзе вучылася Яршова, з якой яны пазнаёміліся ў інтэрнэце. 24 жніўня 2017 года яго завабілі ў Гомель на сустрэчу з дзяўчынай, а затым ўкраінца вывезлі з краіны супрацоўнікі ФСБ.

Павел Грыб знік 24 жніўня ў Беларусі. Як ён пазней распавёў, на аўтастанцыі Гомеля яго выкралі невядомыя людзі ў цывільным і перадалі іншым невядомым людзям у нейкім лесе. Больш за суткі яго трымалі ў памяшканні без вокнаў, пасля чаго адвезлі ў Смаленскую вобласць, дзе аформілі арышт.

Беларусь сваёй віны ў выкраданні ўкраінца расейскімі спецслужбамі не прызнае, МЗС Беларусі не адказвала на адпаведныя ноты Украіны.

Зараз Грыб знаходзіцца ў Краснадарскім СІЗА. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

ММ/АА, belsat.eu

Стужка навінаў