Інспектары затрымалі нашую здымачную групу (Андрусь Козел і Вольга Чайчыц). Пасля праверкі дакументаў адпусцілі журналістаў, але ненадоўга.
У аднаго з ДАІшнікаў на руцэ быў напісаны нумар аўтамабіля нашай здымачнай групы.
Пазней ДАІшнікі зноў спынілі аўто з нашымі журналістамі.
Аператара Андруся Козела забралі ў псіха-неўралагічны дыспансер у Сенніцы (аграгарадок пад Менскам).
«У дыспансеры цягнуць гуму. Зацягваюць працэс як могуць», – напісаў Андрусь Козел у сваім «Facebook’у».
ЮВ, belsat.eu