Вялікі фестываль сучаснай народнай культуры: стрым!


20–22 ліпеня ў Чаромсе на Падляшшы адбудзецца XXIII Фестываль разнастайнасці культур і народаў «З вясковага падворку».

Гэта адная з найбольш знакавых падзеяў у Польшчы, што прамуе народнае мастацтва ўва ўсіх яго формах і стылях. З-за сваёй унікальнай атмасферы, багатай мастацкай праграмы, прафесіяналізму, а таксама блізкасці Белавежскай пушчы, на фестываль прыязджае мноства гасцей не толькі з Польшчы. Гаспадар фестывалю – вядомы на Падляшшы народны ансамбль «Czeremszyna».

Сёлета ў межах фестываль выступяць «Czeremszyna» (Польшча), «Sharena» (Польшча), «Konopians» (Польшча), «Todar» (Беларусь), «The Bumpers» (Польшча), «Kapela Brodów» (Польшча), «Pasztor Hora» (Вугоршчына), «Lods Fuegos» (Данія), «Vuraj» (Беларусь), «Horyna» (Украіна), «Dikanda» (Польшча), «Trebunie Tutki&Urmuli» (Польшча/Грузія), «Zdob Si Zdu» (Малдова).

Удзельнікі імпрэзы змогуць наведаць шэраг майстаркласаў – на любы густ.

  • Музычныя – па гры на бубнах і спевам;
  • Па народных промыслах – ганчарству, пляцення з саломы, валяння капелюшоў і валёнак з воўны, выцінанкі;
  • Танцавальныя – па навуцы беларускіх і вугорскіх танцаў;
  • Кулінарныя – з дэгустацыяй беларускай і падляскай кухні.

На конкурсе на самую смачную страву рэгіянальнай кухні прызы раздасць адмысловае журы, у якое ўвойдуць кулінарны блогер Збышак Кмець, сырароб Гена Меніткевіч ды кухары Анэта і Ян Курань (апошні – унук вядомага польскага дысідэнта і палітыка Яцка Кураня).

У межах фестывалю пройдуць V прагляд ігры на губным гармоніку і IV турнір па балотным футболе, які пройдзе 21–22 ліпеня, у якім возьмуць удзел 12 камандаў з Беларусі і Польшчы.

Вядоўцам фестывалю стане тэлевізійны і тэатральны актор Сташэк Яскулка.

Арганізатары абяцаюць зарганізаваць бясплатны цягнік з вакзалу «Варшава Ўсходняя» праз Міньск-Мазавецкі, Седльцэ і Семятычэ.

Белсат – медыяльны патрон імпрэзы.

Старонка фестывалю.

ДД

Стужка навінаў