Плюс 951 інфікаваны за дзень. Мінздароўя апублікавала новыя звесткі аб каронавірусе

Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 126 смерцяў пацыентаў з COVID-19.

Па стане на 9 траўня ў Беларусі зарэгістравана 22 052 выпадкі каронавіруснай інфекцыі. За содні інфікаваных стала больш яшчэ на 951 чалавека. Агулам з пачатку траўня выяўлена 7 135 новых выпадках заражэння COVID-19.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 126 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 121 смерць. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 5 чалавек.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 6050 пацыентаў (+566). Агулам у краіне праведзена 251 771 тэст на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.

Улады кажуць, што іх прагноз наконт эпідэміі COVID-19 спраўджваецца. Ці так гэта?

ІІ belsat.eu

Hавiны