Плюс 919 інфікаваных за дзень. Мінздароўя апублікавала новыя дадзеныя па сітуацыі з каронавірусам


Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 79 смерцяў пацыентаў з COVID-19.

Па стане на 28 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 12 208 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, што складае 7,5 % ад колькасці тэстаў. За содні інфікаваных стала больш яшчэ на 919 чалавек.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 79 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 75 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 4 чалавекі.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 1993 пацыента. Агулам у краіне праведзена 161 028 тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.

ВІДЭА
Рэдактар Стаўбцоўскай газеты «Прамень»: «Памерлых з прычыны пнеўманіі ў ЦРБ няма»
2020.04.27 20:27

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў