Плюс 51 чалавек. Лукашэнка даў новыя звесткі пра каронавірус у Беларусі


3 красавіка кіраўнік Беларусі замест Міністэрства аховы здароўя назваў новы лік інфікаваных каронавірусам у краіне.

Паводле Аляксандра Лукашэнкі, у Беларусі пацверджаны 351 выпадак каронавіруса, паведамляе ОНТ.

З іх 305 чалавек знаходзяцца на лекаванні, у тым ліку 16 чалавек – на штучнай вентыляцыі лёгкіх.

46 чалавек выпісаныя.

Hавiны
У Віцебску новая смерць ад каронавіруса. Сваякі: яго заразілі ў больніцы
2020.04.03 14:06

Таксама вядома пра прынамсі 5 выпадкаў смерці людзей, у якіх тэсты паказвалі станоўчы вынік на каронавірус.

Міністэрства аховы здароўя пакуль не публікавала абноўленых звестак.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў