Плюс 418 новых выпадкаў захворвання ВІЧ на Гомельшчыне. Большасць – людзі старэйшыя за 40 гадоў


На гэты момант у Гомельскай вобласці жыве 8171 асоба з ВІЧ, паведамляе gp.by.

За апошнія 8 месяцаў было зарэгістравана 418 новых выпадкаў заражэння. Больш за 93 % заразіліся ВІЧ палавым шляхам.

Больш за ўсё пацыентаў з ВІЧ-станоўчым статусам – людзі ва ўзросце 40 гадоў і старэйшыя (55,7 %). Пацыенты 30-34 гадоў (15,6 %) і 35-39 гадоў (15,3 %).

Беларусь увайшла ў тройку краінаў паводле тэмпаў заражэння ВІЧ у Еўропе, падняўшыся з шостай пазіцыі, згодна статыстыцы ААН, усяго за чатыры гады. Першага пацыента з ВІЧ-інфекцыяй у Беларусі выявілі ў 1987-ым. На пачатак 2019 года, паводле звестак Рэспубліканскага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі, у краіне жывуць 26 979 чалавек са станоўчым ВІЧ-статусам. А асноўны шлях распаўсюду – палавы гетэрасексуальны кантакт.

Інфаграфіка
Чаму важна ведаць свой ВІЧ-статус
2019.03.27 12:08

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў