Плюс 315 інфікаваных за дзень. Мінздароўя апублікавала новыя звесткі наконт сітуацыі з каронавірусам


Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 387 смерцяў пацыентаў з COVID-19.

Па стане на 29 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 61 790 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. За содні інфікаваных стала больш яшчэ на 315 чалавек.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 387 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 383 смерці. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 4 чалавекі.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 45 213 пацыентаў (+186).

Агулам было праведзена 992 007 тэстаў на COVID-19, сцвярджаюць у міністэрстве. Такім чынам, станоўчымі былі каля 16% усіх тэстаў.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў