Плошча Перамен развітваецца з Раманам Бандарэнкам


Людзі збіраюцца на «Плошчы перамен» пасля паведамлення аб смерці Рамана Бандарэнкі. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

На менскай плошчы Перамен адбываецца акцыя памяці мясцовага жыхара Рамана Бандарэнкі, які быў збіты напярэдадні, а сёння ўвечары памёр у шпіталі.

23:35. Міліцыянты пабілі шкло ў адной з машынаў, паведамляе motolkohelp.

Пабітая машына каля Плошчы перамен.
Фота: motolkohelp

23:25. На плошчы Перамен заклікаюць заставацца на бестэрміновы пратэст. Людзей заклікаюць падвозіць цёплыя рэчы, ваду, намёты.

Людзі збіраюцца на «Плошчы перамен» пасля паведамлення аб смерці Рамана Бандарэнкі. Менск, Беларусь.
Фота: ЯA / Белсат

23:15. Падчас акцыі на плошчы Перамен адзін з удзельнікаў заклікаў усіх, нягледзячы на страх і цяжкасці, выходзіць і не здавацца.

23:05. Антон Матолько паведамляе, што адкрытая магчымасць дапамагчы сваякам Рамана Бандарэнкі. Зрабіць гэта можна па спасылцы.

Людзі збіраюцца на «Плошчы перамен» пасля паведамлення аб смерці Рамана Бандарэнкі. Менск, Беларусь.
Фота: ЯA / Белсат

23:00. Дзясяткі людзей прывязваюць прывезеныя стужачкі туды, адкуль учора зрэзалі іх сілавікі.

Людзі збіраюцца на «Плошчы перамен» пасля паведамлення аб смерці Рамана Бандарэнкі. Менск, Беларусь.
Фота: ЯA / Белсат

22:55. На заўтра, 13 лістапада, у Беларусі абвешчаная неафіцыйная жалоба. Хвіліны маўчання і царкоўнага перазвону запланаваныя а 12:00.

А 18:30 у менскім архікатэдральным касцёле адбудзецца імша за загінулага Рамана Бандарэнку. У гарадзенскім кафедральным праваслаўным сабору паніхіду будуць служыць а 10:15.

Менск, Усход стаіць у ланцугу. З расцяжкай пра Рамана Бандарэнку. Фота даслалі чытачы Белсату

22:27. Усе бліжэйшыя вуліцы каля плошчы Перамен забітыя людзьмі: Асіпенкі, Чарвякова, Гая, Даўгінаўскі тракт, бульвар Шаўчэнкі! Людзі ідуць адусюль. Кіраўніцтва ДАІ запытала дапамогу экіпажаў з усіх раёнаў Менску. У дварах вакол плошчы Пераменаў ладзяць засады сілавікі, піша motolkohelp.

Людзі збіраюцца на «Плошчы перамен» пасля паведамлення аб смерці Рамана Бандарэнкі. Менск, Беларусь.
Фота: ЯA / Белсат

22:20. Хрысціянская група Каардынацыйнай рады абвясціла пра памінальны перазвон заўтра 12:00 у памяць аб нявінна забітым Рамане Бандарэнку.

22:15. На плошчы Перамен людзі скандуюць «Жыве Беларусь!», «Мы спынім гэты фашызм».

Людзі збіраюцца на «Плошчы перамен» пасля паведамлення аб смерці Рамана Бандарэнкі. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

22:10. Гібель Рамана Бандарэнкі пракаментаваў каталіцкі біскуп Юрый Касабуцкі: «Яшчэ адна ахвяра тэрору і насілля ў нашай роднай шматпакутнай Беларусі… Раман Бандарэнка… Вечны супакой дай яму, Пане, а святло вечнае няхай яму свеціць. Requiescat in pace..».

Людзі збіраюцца на «Плошчы перамен» пасля паведамлення аб смерці Рамана Бандарэнкі. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

22:05. Мікрааўтобусу з невядомымі ў масках заблакавалі дарогу ў «Плошчы пераменаў». Адзін з сілавікоў дастаў зброю і цэліўся ў людзей. Але людзі не спалохаліся і не адыходзілі.

Людзі збіраюцца на «Плошчы перамен» пасля паведамлення аб смерці Рамана Бандарэнкі. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

22:00. Акцыі салідарнасці праходзяць у Менску (Серабранка, Раманаўская слабада, велазавод, Зялёны луг, Сухарава), у Ляскоўцы, Дзяржынску, Горадні, Сокале.

Людзі збіраюцца на «Плошчы перамен» пасля паведамлення аб смерці Рамана Бандарэнкі. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

21:55. На вуліцы Чарвякова і праспекце Дзяржынскага людзі становяцца ў ланцугі салідарнасці.

Людзі збіраюцца на «Плошчы перамен» пасля паведамлення аб смерці Рамана Бандарэнкі. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

Каля плошчы Пераман пяцібальны корак.

Людзі збіраюцца на «Плошчы перамен» пасля паведамлення аб смерці Рамана Бандарэнкі. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

21:50. На 13 лістапада на 12:00 у Беларусі абвешчаная хвіліна маўчання памяці Рамана Бандарэнкі.

Людзі збіраюцца на «Плошчы перамен» пасля паведамлення аб смерці Рамана Бандарэнкі. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

«Відавочна, што адказнасць за смерць Рамана Бандарэнкі ляжыць на міністэрстве ўнутраных справаў і тых, хто аддаваў міліцыі загад «закруціць гайкі». Улады правакуюць яшчэ большую напружанасць паміж імі і народам», – заявіў праваабаронца Алесь Бяляцкі.

21:45. Каля плошчы Перамен людзі блакуюць праезд тэхнікі сілавікоў.

Людзі збіраюцца на «Плошчы перамен» пасля паведамлення аб смерці Рамана Бандарэнкі. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

21:40. Каля больніцы хуткай медычнай дапамогі, дзе памёр Раман Бандарэнка, утварыўся ланцуг салідарнасці.

Ланцуг салідарнасці каля БХМД.
Фота: чытачы belsat.eu

З чаго пачалося?

Цяпер на Плошчы Перамен сабраліся людзі, каб ушанаваць памяць Рамана Бандарэнкі.

Людзі збіраюцца на «Плошчы перамен» пасля паведамлення аб смерці Рамана Бандарэнкі. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

Туды з розных канцоў Менску едуць людзі. На пад’ездах да плошчы ўтварыліся коркі.

Людзі на плошчы Перамен скандуюць «Трыбунал», «Не забудем, не простим!».

Таксама абвешчаная хвіліна маўчання.

Агулам на плошчы некалькі тысяч чалавек.

Людзі збіраюцца на «Плошчы перамен» пасля паведамлення аб смерці Рамана Бандарэнкі. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

Паведамляецца таксама, што мікрааўтобусы з сілавікамі едуць у бок плошчы Перамен.

Людзі збіраюцца на «Плошчы перамен» пасля паведамлення аб смерці Рамана Бандарэнкі. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

Людзі атачылі аўтобус з сілавікамі, якія прыехалі на плошчу Перамен. Крычаць «Фашысты!».

Не толькі на плошчы Перамен

Людзі збіраюцца на «Плошчы перамен» пасля паведамлення аб смерці Рамана Бандарэнкі. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

Людзі таксама ставяць свечкі на вокны, каб ушанаваць памяць Рамана Бандарэнкі.

Свечкі памяці Рамана Бандарэнкі.
Фота: чытачы belsat.eu

Святлана Ціханоўская заклікала ўшанаваць імя Рамана Бандарэнка ланцугамі памяці:

«Няма нічога страшней за смерць нявіннага чалавека. Няма нічога горш, чым хаваць уласнае дзіця. Няма нічога больш бесчалавечнага за тэрор супраць уласнага народа. Мы не можам вярнуць жыццё Рамана Бандарэнкі, але мы можам ушанаваць яго імя хвілінай маўчання і ланцугамі памяці заўтра ў 12 гадзін у кожным раёне кожнага гораду. Давайце зробім гэта дзеля чалавека, якога забілі за тое, што ён хацеў жыць у вольнай краіне».

Людзі збіраюцца на «Плошчы перамен» пасля паведамлення аб смерці Рамана Бандарэнкі. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

Сястра загінулага Рамана Бандарэнкі распавяла пра смерць брата:

«Я запісваю гэта відэа, каб вялікая колькасць людзей даведалася, што адбываецца ў гэтай краіне, што людзі абсалютна безабаронныя», – сказала яна.

(абнаўляецца)

МГ belsat.eu

Стужка навінаў