«Playboy» больш без эротыкі


Выданне змяняе фармат, робячы стаўку на якасную журналістыку і літаратуру.

Легендарны часопіс прызнае, што прайграў бітву з інтэрнэтам: калі голыя дзяўчыны цяпер даступныя пры дапамозе аднаго кліка, канцэпцыя выдання губляе сэнс. «The New York» піша, што выдаўцы распачынаюць радыкальныя змены – адмаўляюцца ад аголеных мадэлек.

Рэдакцыя заяўляе, што збіраецца здзіўляць чытача не шчырымі ілюстрацыямі, а якаснымі тэкстамі – аповесцямі і рэпартажамі. Зрэшты, часопіс мае доўгую традыцыю супрацы з выбітнымі аўтарамі – тут друкаваўся Станіслаў Лем, Уладзімір Набокаў і Стывен Кінг.[/vc_column_text][vc_column_text]Цяпер «Playboy» стаіць перад вялікім выпрабаваннем: мільёны амерыканцаў, што набывалі нумары з-за аголеных грудзей, цяпер будуць павінныя шукаць часопіс на іншых, ніжніх палічках. Аднак, нават калі змены не прыйдуцца ім даспадобы, «Playboy» наўрад ці збанкрутуе хутка: 40% даходаў брэнд атрымоўвае ад продажу ліцэнзіі на выкарыстанне вядомага ўсім трусіка з лагатыпу на бялізне, шампунях і біжутэрыі па ўсім свеце.

Сёння часопіс выдаецца ў 19 краінах, у тым ліку ў большасці нашых суседзяў. Беларускі «Playboy» ужо наўрад ці з’явіцца, але нашыя суайчынніцы рэгулярна ўпрыгожваюць яго старонкі і вокладкі – напрыклад, у Расеі і Літве.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў