Платных парковак у Менску стане ўдвая больш


Дырэктар дзяржаўнай установы «Паркоўкі сталіцы» Алег Ляшчынскі распавёў пра планы пашырэння зоны платнай паркоўкі.

Паводле яго, на дадзены момант у Менску створана больш за 2 тыс. платных машына-месцаў.

«Сёлета з’явіцца яшчэ не менш за 2 тыс. месцаў. Але гэтая лічба не гранічная. На 2017 год асноўныя планы па развіцці зон платнай паркоўкі тычацца цэнтральнай часткі гораду», – адзначыў Алег Ляшчынскі.

На ягоную думку, кіраўніцтва гораду не ставіць сваёй мэтай зрабіць усе парковачныя месцы ў цэнтры платнымі, а толькі намагаецца разгрузіць цэнтр Менску:

«Платная паркоўка – спосаб дасягнення гэтай мэты. У нас людзі прыязджаюць на аўтах у цэнтр на працу, ставяць машыны ў дварах ці на іншых парковачных месцах. У выніку ўвесь дзень цэнтральная частка гораду застаўленая асабістым транспартам. Дзесьці людзям не прайсці, дзесьці спецтэхніцы ня падʼехаць – адныя праблемы спараджаюць іншыя. Не варта скідаць з рахункаў і экалагічны складнік. Ўвядзенне платы прымусіць кагосьці адмовіцца ад язды на працу на асабістым транспарце на карысць грамадскага. Тады любы чалавек, калі яму ўжо трэба прыехаць у цэнтр на машыне, зможа быць упэўнены, што ўсюды знойдзецца месца, дзе яе пакінуць на гадзіну-дзве, аплаціўшы гэтую паслугу.

Аўты будучага ў Галандыі

Тарыфы варта фармаваць такім чынам, каб яны сапраўды рэгулявалі колькасць аўтаў на паркоўцы: 15-25% месцаў павінны заставацца свабоднымі. Калі паркоўка цалкам загружаная, значыць, тарыф маленькі».

Алег Ляшчынскі заўважыў, што больш за палову аўтамабілістаў аплачваюць карыстанне платнымі месцамі паркоўкі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Менск-навіны»

Стужка навінаў