Платніцкі прыляцеў з Растова-на-Доне ў Маскву


Пра гэта ў сацсетках паведаміў пісьменнік Захар Прылепін.

Паводле яго, Платніцкі прыляцеў эканом-класам з маленькай сумкай на плячы.

«Заклапочаным не выглядае. Амаль улагоджаны. З сабой маленькая сумка на плячы і пінжак ў чахле. Усё для новага жыцця», – напісаў Прылепін і дадаў, што ў «Шарамецьева» Платніцкага чакалі два аператыўніка, а сам ён прыляцеў без аховы.

Прылепін пра сябе кажа, што з’яўляецца намеснікам камандзіра батальёна ў ДНР.

Сёння стала вядома, што картэж Платніцкага пакінуў тэрыторыю ЛНР.

21 лістапада цэнтр Луганску занялі ўзброеныя людзі ў камуфляжнай форме без апазнавальных знакаў. «Зялёныя чалавечкі» не выставілі аніякіх патрабаванняў, але блакавалі доступ да некаторых будынкаў. А сваю прысутнасць на вуліцах Луганску яны патлумачылі «загадам» міністра ўнутраных справаў Ігара Карнета. За некалькі гадзінаў да гэтага кіраўнік гэтак званай ЛНР Ігар Платніцкі адправіў яго ў адстаўку ў сувязі з распачынаннем крымінальнай справы. Карнет не захацеў падпарадкоўвацца загаду, а яго людзі адмовіліся пакідаць горад.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў