Плануеце рамонт? Беларуская мануфактура вырабляе кафлю, як з сядзібаў XVIII ст.


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGa1FGREJ5eTR1TEklMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Цяпер для рамонту ў нацыянальна-гістарычным стылі можна абраць не толькі каларыт беларускай вясковай хаты, але і шляхецкай сядзібы. А пачаць варта вось чаго.

Беларуская мануфактура «Pepla» вырабляе кафлю родам з XVIII ст.

«Мы набылі ў рэстаўратараў старую пабітую кафлю з беларускіх сядзібаў XVIII ст., аднавілі яе, зрабілі новыя формы і запусцілі гэтую калекцыю зноў у жыццё», – распавядае галоўны партнёр беларускай мануфактуры «Pepla» Андрэй Хадакоў.

Кошт адной кафлі ад беларускай мануфактуры «Pepla» вагаецца ад $ 15 да 200 за штуку. Распісное пано можа каштаваць каля $ 2 тыс.

З айчыннай сыравінай у кампаніі не працуюць, хоць у нас і ёсць гліна патрэбнага гатунку. Але ўмовы захоўвання прадукцыі яе псуюць. Неяк у гліне нават знайшлі мёртвага голуба.

Як кампанія прэміум-сегменту пераадольвае крызісныя часы – глядзіце ў рубрыцы «Сакрэт фірмы» з праграмы «Асабісты капітал».

Глядзець праграму цалкам:

Глядзець іншыя выданні «Асабісты капітал».

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў