Піва не даехала да Расеі. Берасцейскія мытнікі спынілі фуру з буйною партыяй алкаголю


39 тысячаў бляшанак піва затрымалі берасцейскія мытнікі на памежным пераходзе «Казловічы».

На памежны пункт з Германіі прыехала фура, якая абслугоўвае расейскую фірму. Кіроўца даў мытнікам дакументы на тавар, які ён вязе. Паводле дакументаў з Германіі ў Расейскую Федэрацыю ўвозілася піва.

Мытнікі пачалі праводзіць праверку машыны і высветлілі, што ў паўпрычэпе знаходзіцца болей за 39 тысячаў бляшанак піва, якія не заяўленыя ў дакументах. Па папярэдніх падліках агульны кошт незадэклараванага алкаголю болей за Br 32 тысячы.

Берасцейскія мытнікі адносна расейскай фірмы распачалі адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 1 арт. 14.5 КаАП Рэспублікі Беларусь. За гэтае парушэнне бізнесоўцы могуць атрымаць штраф да 30% ад кошту незадэклараванага піва.

ГА, belsat.eu паводле customs.gov.by

Глядзі таксама
Каментары