Піўное «шчасце» ад чаргі да чаргі: наведнікі фэсту «Lidbeer» засталіся незадаволеныя


Другі фестываль хмелю, соладу і вады «Lidbeer» справілі ў Лідзе. Наведнікі аднак наракалі на арганізацыю.

Тысячы людзей з усёй Беларусі з’ехаліліся на піўны фестываль, прымеркаваны да 140-годдзя Лідскага бровару. Нярэдка даводзілася тут сустракаць крыху «захмялелых» ад фестывальнага адпачынку расейцаў, палякаў, літоўцаў ды іншых замежнікаў. На драўляных паддонах мірна папіваючы «Лідскае», сядзелі тыя, каму ўсё ж такі хапіла цярплівасці выстаяць даўжэзныя чэргі, якія сталі прадметам скаргі не аднаго ўдзельніка мерапрыемства.

«Арганізатары зусім не вынеслі ўрокаў з мінулага раза, – кажа жыхар Ліды Віталь. – Я чакаў, што будзе болей гатункаў піва, пры гэтым танейшага. Аднак спачатку людзі стаяць у чарзе па піва, якое па коштах такое, як заўжды. Потым ідуць у наступную чаргу ў прыбіральню. Потым у выніку ідуць ізноў па піва, толькі гэтым разам у краму. Там закупаюцца і бухаюць на газонах. Уся забава».

[/vc_column_text][vc_single_image image=”277756″ img_size=”large”][vc_single_image image=”277644″ img_size=”large”][vc_single_image image=”277744″ img_size=”large”][vc_column_text]Лозунг фестывалю «Святкуем разам» меў падкрэсліць інтэрактыўнасць мерапрыемства. Цягам двух месяцаў людзі мелі магчымасць выбіраць на свой густ гульні і забавы, музыкаў для малой сцэны і ежу на фудкорт. Аднак доўгачаканых кілбасак праз чэргі ўсё роўна не ставала.

«Дрэнна падрыхтаваліся. Мала ўсталявалі кухонных пунктаў на фудкорце. Пытанне пра наш удзел стаяла да апошняга дня, – гаворыць адзін з працаўнікоў фудкорту ля мангала. – Думаю, што і галасаванне на сайце праходзіла ўмоўна, каб ацаніць попыт на тыя ці іншыя паслугі і ніхто гэтых галасоў не лічыў».

[/vc_column_text][vc_single_image image=”277668″ img_size=”large”][vc_single_image image=”277748″ img_size=”large”][vc_single_image image=”277688″ img_size=”large”][vc_column_text]Прабіраючыся праз натоўп, часта можна было сустрэць адпачывальнікаў у вышымайках і вопратцы з нацыянальнымі сімваламі. Аднак надзея на ўздым нацыянальнай свядомасці разбілася ўшчэнт, калі большасць прыхільнікаў вышымаек зусім адмаўлялася размаўляць па-беларуску. Пры гэтым людзі ў вышымайках тлумачылі: «Я в школе немецкую учил» або «я беларус, но не разговариваю».

Усе фота:[/vc_column_text][vc_column_text]

На фестывалі «Lidbeer» у Лідзе
На фестывалі было шмат людзей у вопратцы з нацыянальнай сімволікай
На фестывалі «Lidbeer» у Лідзе
На фестывалі «Lidbeer» у Лідзе
На фестывалі «Lidbeer» у Лідзе
Наведнікі куплялі піва не на фестывалі, а ў крамах побач
На фестывалі «Lidbeer» у Лідзе
На фестывалі «Lidbeer» у Лідзе
На фестывалі «Lidbeer» у Лідзе
На фестывалі «Lidbeer» у Лідзе
На фестывалі «Lidbeer» у Лідзе
На фестывалі «Lidbeer» у Лідзе
На фестывалі «Lidbeer» у Лідзе
На фестывалі «Lidbeer» у Лідзе
На фестывалі «Lidbeer» у Лідзе
На фестывалі «Lidbeer» у Лідзе
На фестывалі «Lidbeer» у Лідзе
На фестывалі «Lidbeer» у Лідзе
На фестывалі «Lidbeer» у Лідзе
На фестывалі «Lidbeer» у Лідзе
На фестывалі «Lidbeer» у Лідзе
На фестывалі «Lidbeer» у Лідзе
На фестывалі «Lidbeer» у Лідзе
На фестывалі «Lidbeer» у Лідзе
Чэргі і чэргі
На фестывалі «Lidbeer» у Лідзе
На фестывалі «Lidbeer» у Лідзе
На фестывалі «Lidbeer» у Лідзе
На фестывалі «Lidbeer» у Лідзе
На фестывалі «Lidbeer» у Лідзе
На фестывалі «Lidbeer» у Лідзе
На фестывалі «Lidbeer» у Лідзе
На фестывалі «Lidbeer» у Лідзе
На фестывалі «Lidbeer» у Лідзе
На фестывалі «Lidbeer» у Лідзе

[/vc_column_text][vc_column_text]На ўсім фудкорце адпачывальнікі зусім не саромеліся ладзіць свае ўласныя гучныя «канцэрты». Пры тым што густы былі самыя разнастайныя: ад «Клёна кудравага» і «Кацюшы» да «Капіталу». А на галоўнай сцэне сваймі выступамі парадавалі публіку гурты «TRUBETSKOY», «Neuro Dubel», «Zdob si Zdub» і «Бі-2».

АК, belsat.eu

Стужка навінаў