Піцерскія дыджэі клічуць беларусаў на онлайн-сэт на даху


Піцерскі дуэт Goom Gum у гэтую пятніцу запрашае на бясплатны фірмовы сэт з даху панарамнай рэстарацыі ў самым сэрцы Санкт-Пецярбургу і онлайн-экскурсію па горадзе.

Папярэдняя такая вечарына адбылася ў Менску.

А гэтым разам у рамках фэсту VELO_ve Music Fest можна будзе «прагуляцца» па пецярбургскіх вулачках, паглядзець на разводныя масты з вышыні птушынага палёту пад музыку найпапулярнейшых дыджэяў.

8 траўня а 20.00 музыкі пачнуць бясплатны канцэрт з даху рэстарацыі Lа Vue, размешчанага на вышыні 60 метраў.

КА belsat.eu

Стужка навінаў