Пісьменнік Дзмітрый Быкаў – у штучнай коме


Дзмітрый Быкаў у 2017-м. Фота – Sergei Fadeichev/TASS/Forum

Расейскага пісьменніка і журналіста Дзмітрыя Быкава ўвялі ў медыкаментозную кому ў адным са шпіталёў Уфы. Медыі паведамляюць, што ў Быкава наступіла абвастрэнне хранічнага захворвання. Стан пісьменніка – стабільна цяжкі.

Галоўны рэаніматолаг і анестэзіёлаг Міністэрства аховы здароўя Расеі Ігар Малчанаў па выніках телекансіліуму спецыялістаў паведаміў агенцтву «Масква», што лекары не маюць намеру пераводзіць пісьменніка ў расейскую сталіцу.

«Кансіліум прайшоў, пераводзіць у Маскву Дзмітрыя Быкава не будзем, ён зараз на штучным дыханні ў медыкаментознай коме. Стан яго ацэньваецца як цяжкі. Карэкціроўкі ў план лячэння мы ўнеслі, але радыкальна змяняць нічога не трэба. Лекары сочаць за яго станам», – сказаў Малчанаў.

Дзмітрый Быкаў патрапіў у адну з уфімскіх больніцаў 16 красавіка. У сталіцы Башкартастану творца меўся выступіць з лекцыяй. СМІ падаюць, што прычынаю шпіталізацыі мог быць гіперглікамічны крыз – вострае захворванне пры цукровым дыябеце.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў