Піратэхнік пра крывавы салют у Менску: «Адказнасць – на краіне, якая закупіла піратэхніку»


Belsat.eu папрасіў адмыслоўцаў у піратэхніцы пракаментаваць, што магло стацца прычынай выбуху на салюце 3 ліпеня ў Менску.

Hавiны
Раненні, смерць, пашкоджаныя будынкі. Што вядома пра выбухі ў Менску
2019.07.04 13:52

Вечарам 4 ліпеня Следчы камітэт паведаміў аб затрыманні двух падазраваных па справе выбуху – прадстаўнікоў расейскай кампаніі «Пиро-Росс». У інтэрв’ю часопісу «Office life» прадстаўнікі расейскай кампаніі пацвердзілі: іх супрацоўнікі не выходзяць на сувязь і знаходзяцца на допытах. Але ўжо 5 ліпеня супрацоўнікі «Пиро-Росс» з журналістамі размаўляць адмовіліся:

– Каментароў не даем, – сказалі ў прыёмнай і кінулі слухаўку.

Якую функцыю выконваюць прадстаўнікі кампаніі пад час імпрэзаў кшталту салюту на Дзень Незалежнасці і наколькі цяжка правесці такое свята? Пра гэта мы запыталі ў піратэхнікаў.

Аб’ектыў
Менчукі пра крывавы салют: «Яны будуць шукаць «стрэлачніка». І зноў нас падмануць»
2019.07.04 21:54

«Казаць аб тым, што вырабы былі няякасныя, немагчыма»

Глеб Локшын, генеральны дырэктар кампаніі «Піро-спецэфект», што займаецца піратэхнікай ужо 15 год, кажа, што пускавыя ўстаноўкі, якія выкарыстоўваліся ў Менску на 3 ліпеня, адносяцца да ваеннага абсталявання. І яны праходзяць вельмі сурʼёзную праверку пры пастаўке.

– Казаць аб тым, што яны [салютныя ўстаноўкі. – Belsat.eu] былі няякасныя – гэта немагчыма. Хутчэй за ўсё яны якасныя і адказнасць за іх эксплуатацыю нясе краіна, якая іх закупіла і якая іх выкарыстоўвае. Гэта юрыдычная канстанта, – распавёў Глеб Локшын.

Справка
Глеб Локшын – генеральны дырэктар кампаніі «Піро-спецэфект». Кампанія існуе з 2004 году, спецыялізуецца на стварэнні піратэхнічных і спецыяльных эфектаў для кінафільмаў, тэлевізійных, тэатральных і шоу-праграм. Яна прымала ўдзел у стварэнні больш за ста праектаў, сярод якіх і Аліпмпіяда 2014 году ў Сочы, і фільм «Берасцейская крэпасць». Маюць асобную піратэхнічную вытворчасць.

– Якая верагоднасць таго, што няякасныя вырабы ўсё ж змаглі праціснуцца праз вайсковыя праверкі? Ці хапалі за руку «Пиро-Росс» раней пры спробах прадаць няякасныя салюты?

– 11 год [столькі «Пиро-Росс» зʼяўляецца асноўным пастаўшчыком салютаў для Міністэрства абароны Беларусі. – Belsat.eu] не было аніякіх інцыдэнтаў. І гэтых інцыдэнтаў не было і ў Расеі. І іх няма і ў іншых краінах Мытнага саюзу. Таму казаць, што гэта недахопы абсталявання «Пиро-Росса» я бы не стаў. Гэта найменшая верагоднасць, што так можа быць.

Hавiны
На салют 3 ліпеня набылі феерверкі, якіх раней не ўжывалі
2019.07.04 12:57

Наконт двух прадстаўнікоў расейскай кампаніі, якія затрыманыя ў Менску, і якіх вінавацяць у трагедыі, Глеб Локшын кажа, што на імпрэзах прадстаўнікі кампаніі-дастаўніка выконваюць кансультацыйную функцыю. А нясе адказнасць той, хто непасрэдна «цісне на кнопку».

– Затрымліваць можна каго хочаш і як хочаш, але выкарыстоўваць абсталяванне, не выкарыстоўваць і як выкарыстоўваць – адказваюць толькі ўладальнікі абсталявання і яго законныя прадстаўнікі. Таму трэба задаваць пытанні ўладальніку абсталяванню.

Hавiны
«Адыходзім назад!» Відэа выбухаў 3 ліпеня ў Менску
2019.07.04 11:57

Суразмоўца таксама выказаў думку, што трэба шукаць сапраўдных віноўнікаў.

– У некалькіх месцах адбыліся выбухі і разрыў абсталявання [ва Уручча і на Камсамольскім возеры. – Belsat.eu]. Гэта кажа аб нейкім сістэмным парушэнне. Аднаразовым сістэмным парушэнні. Таму што абсталяванне выкарыстоўваецца доўгія гады, доўгія гады яно не мела заўвагаў. А сёння – аднаразова ў некалькіх месцах? Гэта кажа аб сістэмнай памылкі выкарыстоўвання. Трэба разумець, хто адказны і хто праводзіў гэтыя працы.

«Аніякай іх віны няма!»

За больш экспертным меркаваннем Лошкін накіраваў нас у расейскі горад Сергіяў Пасад, дзе знаходзіцца сам «Пиро-Росс», Расейская піратэхнічная асацыяцыя і НДІ Прыкладной хіміі.

Выконваючы абавязкі галоўнага інжынера НДІ Прыкладной хіміі Мікалай Гарадзецкій кажа, што з «Пиро-Росс» яны цесна супрацоўнічаюць – адзін горад, адна вобласць працы. Заўваг да іх раней не было.

Справка
Навукова–даследчы інстытут прыкладной хіміі – галоўнае прадпрыемства Расеі ў вобласці распрацоўкі, вырабу і ўтылізацыі піратэхнікі ваеннага і грамадзянскага прызначэння, заснаваны ў 1945 годзе.

– Хлопцы маюць досвед. Прайшлі не адно мерапрыемства: і Алімпійскія гульні, і 300 год Санкт-Пецярбургу і чаго толькі не рабілі. Вельмі вялікі досвед у гэтых хлопцаў, – кажа Мікалай Гарадзецкій.

– Наколькі цяжка з тэхнічнага боку ладзіць піратэхнічныя шоу на такіх буйных імпрэзах?

– Надзвычайна цяжка. Дзейнічаюць многа сродкаў – пускавыя трубы, вялікая колькасць вырабаў. Трэба пісаць праграму, звязаць між сабой. Тым больш калі працуюць з некалькіх пунктаў. Гэта некалькі пускавых установак. Трэба ў азначаным парадку выпусціць, ня ведаю, 10 тысячаў вырабаў. У азначаным парадку, у азначаны час. Надзвычайна цяжкая рэч.

Hавiны
Не толькі на Камсамольскім возеры. Крывавы салют мог адбыцца і ва Уруччы
2019.07.04 07:43

– Ува ўсім гэтым складаным працэсе, якія функцыі выконваюць прадстаўнікі кампаніі? Якая можа быць іх віна за здарэнне?

– Аніякай іх віны няма! Як я разумею, прадстаўнікі займаліся праграмным забеспячэннем.

Нагадаем, 3 ліпеня на салюце адбыліся выбухі на Камсамольскім возеры і ва Уручча. Адна жанчына загінула, яшчэ 9 чалавек былі параненыя. У Міністэрстве абароны і Следчым камітэце кажуць пра няякасныя феерверкі з Расеі. Па справе выбуху затрымалі двух падазраваных – супрацоўнікаў кампаніі-дастаўніка піратэхнічных вырабаў «Пиро-Росс».

Ян Вярбіцкі, «Белсат»

Стужка навінаў