Пінскія прадпрыемствы не плоцяць падаткі


Запазычанасць пінскіх прадпрыемстваў па падатках складае больш за $ 460 тыс.

Гэтай тэме была прысвечаная апаратная нарада ў Пінскім гарвыканкаме. Як паведамляе ТРК «Пінск», найбольшая запазычанасць перад бюджэтам, гэта нявыплата падатку на дадатковую вартасць і падатку на зямлю. На 1 сакавіка 103 гаспадарчыя субекты, якія працуюць у горадзе, не сплацілі падаткаў на 882 тыс. рублёў (каля $ 460 тыс.).

На нарадзе дзеля прыкладу была прыведзеная сітуацыя на Пінскім суднабудаўнічым заводзе. У прадпрыемства няма заказаў, таму няма грошаў на выплату падаткаў. З-за гэтага адзін з будынкаў заводу забрала дзяржава і выставіла на продаж, каб закрыць запазычанасць перад бюджэтам.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў