Пінскі суд прызнаў дырэктара школы № 18 вінаватым у збіцці дзяцей


Суд у горадзе над Пінай прызнаў дырэктара школы Фёдара Радзівона вінаватым і прызначыў 15 базавых велічыняў штрафу – 367,5 рублёў.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Прызнаны вінаватым у збіцці дзяцей Фёдар Радзівон працягвае працаваць дырэктарам школы.

Канфлікт меў месца яшчэ ў верасні. Вучні суседняй школы № 10 Пінску Міша і Дзяніс на скейце і самакаце каталіся на тэрыторыі школы № 18. Юнакі не першы раз прыходзілі на ганак чужой школы, дзе бавіліся. Раней дырэктар дазваляў катацца, але пасля наезду на школьніка забараніў. На просьбы адміністрацыі сысці яны рэагавалі смехам і аргументам, што школа – грамадскае месца ды іхная асабістая прастора. У выніку працаўнікі школы паклікалі дырэктара Фёдара Радзівона.

Версіі пра тое, што было далей, разыходзяцца. Родныя дзяцей перакананыя: дырэктар выйшаў, схапіў іхных сыноў, і моцна стукнуў аднаго з другім. У сваю чаргу адміністрацыя школы і блізкія дырэктара называюць сутыкненне выпадковым.

ВІДЭА
#УсыПоддержкиПинск: Школьнікі абараняюць свайго дырэктара ад звальнення
2018.09.17 15:14

Следчы камітэт правёў праверку, але складу крымінальнага злачынства не знайшоў. Тады міліцыя накіравала матэрыялы адміністрацыйнай справы ў суд.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў